Суддзя суду Ленінскага раёну Гродна Казімір Сяргей спыніў справу грамадскага актывіста Анатоля Мышкевіча супраць гарвыканкама і савета дэпутатаў. Свае рашэнне суддзя патлумачыла тым, што актывіст не паспеў з тэрмінамі абскарджэння адказу аблвыканкама, якое мусіла адбыцца на працягу месяца, піша Беларускае Радыё Рацыя.

— Суд пастанавіў спыніць разгляд справы, бо была пратэрмінавана падача скаргі. Я спрабаваў патлумачыць суду, што яна была пратэрмінавана ў сувязі з тым, што ў мяне супрацоўнікі міліцыі канфіскоўвалі лічбавыя носбіты інфармацыі на 2 месяцы для праверкі па адміністрацыйнай справе за плакат аб зніклых палітыках. Суд гэта не ўзяў да ўвагі. У прынцыпе, я не бачу праблемы. Заўтра будзе зноў накіраваны зварот у гарвыканкам. Будзе там абскарджаны. І праз месяц мы звернем усе паперы ў суд. І цяпер ніякага пратэрмінавання не будзе, — кажа Анатоль Мышкевіч.

Анатоль Мышкевіч спадзяецца, што са зваротамі пра анлайн-трансляцыю паседжанняў савета дэпутатаў да гарадскіх уладаў звернуцца таксама і іншыя грамадскія актывісты Гродна.