У аўторак 27 лістапада “Нёман” на сваім лёдзе  абыграў сталічнае “Юнацтва” і парадаваў гродзенскіх заўзятараў доўгачаканай і упэўненай перамогай над прынцыповым супернікам.

У “Нёмана” дублем адзначыўся Антон Грышанаў, таксама шайбу на свой рахунак запісаў Арцём Ляўша.

“Нёман”: “Юнацтва” – 3: 0

галы:
24:28 1: 0 – Ляўша (Кіслы, Рэмезаў)
52:36 2: 0 – Грышанаў (Елісеенка, Кіслы, – бол.)
56:48 3: 0 – Грышанаў (Рэмезаў, Ляўша, – бол.)

 Сяргей Пушкоў пасля матчу адзначыў, што яго камандзе атрымалася ўзяць рэванш за паразу ў Мінску.

“Можна застацца задаволеным такім матчам, бо ў нас была задача ўзяць рэванш за тую паразу, якая была ў Менску. Застаўся задаволены тым, як хлопцы гулялі. Добрая была гульня. У першым перыядзе абедзве каманды добра і шмат атакавалі, было шмат кідкоў па варотах . У другім перыядзе «Юнацтва» выглядала больш упэўнена – нам давялося шмат абараняцца, але мы нядрэнна сёння згулялі ў абароне. І, вядома, рэалізавалі ту большасць, якая ў нас сёння была. Як кажуць, забілі, значыць выйгралі. «Юнацтва» сёння прайграла … ”

Турнірная табліца выглядае наступным чынам:

"Нёман" на сваім лёдзе ўпэўнена разабраўся з мінскім "Юнацтвам"
Свой наступны матч “Нёман” правядзе таксама ў Гродне і будзе прымаць 29 лістапада «Шахцёр”