У нядзелю 2 снежня футбольны «Нёман» правядзе апошні матч сёлетняга сезону ў якім будзе прымаць свайго прынцыповага супернiка ў заходнім дэрбі - брэсцкае «Дынама».
За тур да канца чэмпіянату «Нёман» ужо забяспечыў сабе сёмае месца ў чэмпіянаце. У актыве гродзенцаў 43 ачкі, вышэй «Дынама-Брэст» — 49. Матч у Гродне паміж супернікамі нічога ўжо вырашаць не будзе, але вядома што абедзве каманды плануюць перамагчы. За матчам стаіць лідэрства на захадзе Беларусі.
Гэты матч будзе цiкавым яшчэ тым, што гродзенец Павел Савіцкі згуляе на родным стадыёне ў складзе іншай каманды ўпершыню пасля сыходу з «Нёмана».
Прэс-служба гродзенскага клуба паведаміла, што на матч уваход для ўсіх жадаючых будзе свабодны
Пачатак гульнi «Нёман» — «Дынама-Брэст» на гродзенскім стадыёне ў 14:00