Песні гродзенскіх гуртоў “Dzieciuki” і “КальЯн” увайшлі ў 60 беларускамоўных хітоў сучаснасці

Да 15-гадовага юбілею TuzinFM разам з Letapis.by склаў рэйтынг песень, без якіх немагчыма ўявіць незалежную беларускую музыку. Туды ўвайшлі песні “Радыёактыўны снег” ад “КальЯн” і “Сумнае рэгі” ад “Dzieciuki”.

Паслухаць 60 беларускамоўных хітоў можна тут.

“Бадай самая яркая беларуская рок-песня на тэму радыяцыі і візытоўка адной з першых беларускіх фолк-панкаў­скіх камандаў, лідэрам якой быў Алесь Дзяні­саў. Яна была запі­саная для першага электрыч­нага альбому каманды «У краіне цудаў» (1997), а пасля музыкі неаднойчы да яе звяр­таліся — праз 8 год яе пера­запісалі ды пера­выдалі асобным сінглам, праз 11 год знялі кліп. Як «КальЯн» разышоўся, кампа­зіцыя перайшла ў рэпертуар новай каманды Алеся — Dzieciuki”, – пішуць пра “Радыёактыўны снег”.

“Цэнтраль­ная песня з дэбютнага альбому гарадзен­скай фольк-панк фармацыі, у якой акрэслі­ваецца іх пазіцыя: камунізм = фашызм. Музыкі прысвя­цілі песню ахвярам бальша­візму і нацызму, а кліп на песню знялі ў Хатыні і Кура­патах”, – а гэта пра “Сумнае рэгі”.

У рэйтынг увайшлі 40 самых важных беларускамоўных песень з хіт-параду «Тузіна» (2003—2018) і яшчэ 20 хітоў за папярэднія 15 гадоў (1988—2003). Шмат хітоў выконваюць “Крама”, “Крамбамбуля”, “N.R.M”, Зміцер Вайцюшкевіч, “Ulis” і “Ляпіс Трубяцкі”.

Песні гродзенскіх гуртоў "Dzieciuki" і "КальЯн" увайшлі ў 60 беларускамоўных хітоў сучаснасці

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: