Футбалісты «Нёмана» 24 лістапада ў сталіцы правялі перадапошні матч сезона і абыгралі там «Мінск» з лікам 2:1. Таксама ў гэты дзень стала вядома, што па выніку сезону гродзенская каманда зойме сёмае месца, нягледзячы на ​​тое, што ў яе яшчэ застаецца апошні матч у чэмпіянаце з брэсцкім «Дынама».

У Мінску жоўта-зялёныя паказалі добрую гульню і практычна без усялякіх праблем абыгралі малады «Мінск». У складзе «Нёмана» на 48-й хвіліне дэбютным голам адзначыўся Атэменг, а на 52-й хвіліне Лягчылiн павялічыў перавагу сваёй каманды. Гаспадары здолелі адыграць адзін мяч толькі на 67 хвіліне, дзякуючы голу Бохашвiлi.

«Мiнск» — «Нёман» — 1:2

Пасля матчу настаўнік гродзенскага «Нёмана» Ігар Кавалевіч застаўся задаволены перамогай сваёй каманды.

«Даўно не перамагалі, так што гэты вынік прыемны ўдвая. Правялі добры матч, абыгралі маладую амбіцыйную каманду, якая гуляе ў вельмі сімпатычны футбол. Крыху не атрымалася ў канцоўцы, пасля таго як прапусцілі гол, але ў цэлым матч пакінуў прыемнае ўражанне. Думаю, наша перамога заслужаная».

За тур да канца чэмпіянату «Нёман» ужо забяспечыў сабе сёмае месца ў чэмпіянаце. У актыве гродзенцаў 43 ачкі, вышэй «Дынама-Брэст» — 49. Менавіта з паўднёўцамi і трэба будзе сустрэцца гродзенцам ў апошнім туры чэмпіянату. Матч будзе цікавы тым, што гродзенец Павел Савіцкі згуляе на родным стадыёне ў складзе іншай каманды ўпершыню пасля сыходу з «Нёмана». Матч пройдзе ў Гродне 2 снежня.