У чарговым матчы чэмпіянату Беларусі гродзенскі «Нёман» на выездзе ў Маладзечне 24 лістапада апынуўся мацней за мясцовае «Дынама» з лікам 2:1.

Супернікі правялі баявы паядынак, дзе ўдача была больш на баку «Нёмана». Гродзенцы першымі адкрылі лік, зрабіў гэта Аляксандр Маляўка на 14-й хвіліне матчу. Госці змаглі адыграцца толькі на 29-й хвіліне, дзякуючы дакладнаму кідку Яфіменка. Але ўсяго праз хвіліну падапечныя Сяргея Пушкова зноў выйшлі наперад і як апынулася шайба Папова стала вырашальная ў матчы.

«Дынама-Маладзечна» — «Нёман» 1:2 (0:1, 1:1, 0:0)

галы:
13:04 0:1 — А.Маляўка (Смураў, С.Маляўка)
28:59 1:1 — Яфіменка (Кучкiн, Амбражэйчик, — бол.)
29:47 1:2 — Папоў (Хараманда, Крыскін)

Галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў пасля матчу:

— Лічу, што мы правялі добры матч сёння. Былі ў нас праблемы ў атацы у апошніх двух гульнях, якія мы правялі. Папрацавалі з хлопцамі, пагаварылі, абмеркавалі тыя моманты, што не атрымлівалася. Сёння я застаўся задаволены дзеяннямі нападнікаў, якія ішлі на вароты для таго, каб дабіваць тыя шайбы, якія адскокваюць ад брамніка. Даволі нядрэнна згулялі ў абароне, дысцыплінавана, накрывалі ўсе атакі гаспадароў. Таму гульнёй сённяшняй я задаволены, выканалі ўсё, што планавалі.

Свой наступны матч «Нёман» правядзе ў Гродне 27 лістапада і будзе прымаць лідэра турнірнай табліцы мінскае «Юнацтва».