Хакеісты гродзенскага «Нёмана» ў чацвер 22 лістапада мінімальна ў сталіцы абыгралі маладзёжную зборную Беларусі. Адзіную шайбу ў матчы ў пачатку сустрэчы забіў Аляксандр Маляўка.

Пасля сакрушальнай паразы ад «Юнацтва» гродзенцам трэба было прыйсці ў сябе і працягнуць пагоню за лідэрамі чэмпіянату. У Мінску матч з маладзёжнай зборнай апынуўся для «Нёмана» няпростым. Гродзенцы ў некалькі разоў перакідалі свайго суперніка, але вызначыцца змаглі толькі аднойчы.

«U-20» — «Нёман» 0:1 (0:1, 0:0, 0:0)

гол:
04:17 0: 1 — А. Маляўка (Смураў, С.Маляўка)

Галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў пасля матчу:

— Задаволены вынікам, але, як сказаў адзін калега, было такое адчуванне, што сёння гулялі футбалісты — лiк як раз адпаведны. Перадачы ішлі то ў ногі, то яшчэ кудысьці. Быў добры рух, кантроль над шайбай. Але без варот — адсюль і толькі адзін гол. Перадачы ў стылі «ты мне, я табе, а куды яе далей? …» Гэта насцярожвае, бо працягваецца другі матч запар. Нават пакуль не магу вычарпальна адказаць, што з нашымі нападамі: хатнюю серыю ў гэтай частцы правялі куды лепш, чым праводзім выязную.

Турнірная табліца выглядае наступным чынам:
"Нёман" мінімальна абыграў маладзёжную зборную Беларусі
Свой наступны матч гродзенцы правядуць 24 лістапада ў Маладзечне супраць мясцовага «Дынама», а 27 лістапада на родным лёдзе гродзенцы будуць прымаць лідэра турнірнай табліцы — «Юнацтва».