Амаль 5 тыс. жыхароў вобласці ажыццяўляюць дзейнасць па заяўнічым прынцыпе з выплатай адзінага падатку (без рэгістрацыі ІП). У параўнанні з мінулым годам іх колькасць вырасла больш чым удвая.

«Гэта сведчыць пра падвышэнне самазанятасці насельніцтва і ўцягнення яго ў эканамічную дзейнасць. Паступленні ў бюджэт адзінага падатку гэтай катэгорыі платнікаў склалі амаль Br 600 тыс.», — расказалі ў інспекцыі МПЗ па Гродзенскай вобласці.

Большасць — больш за 1 тыс. чалавек — займаецца продажам твораў мастацтва і вырабаў народных рамёстваў, вырошчваннем дэкаратыўных раслін і іх насення, жывёлін.

Самым папулярным выглядам дзейнасці ў сферы паслуг сярод самазанятых у Гродзенскай вобласці застаецца рэпетытарства. Цяпер у рэгіёне зарэгістравана больш за 750 рэпетытараў, піша БелТА са спасылкай на інспекцыю Міністэрства па падатках і зборах па Гродзенскай вобласці.

Куды знікаюць дармаеды: чым займаюцца ў Гродзенскай вобласці і якія плацяць падаткі

Відамі дзейнасці, акрэсленымі ўказам № 337 «Пра рэгуляванне дзейнасці фізічных асоб», выявілі жаданне займацца звыш за 1,6 тыс. грамадзянаў. Папулярныя цырульніцкія паслугі і аздабленчыя працы.

Найвялікая колькасць платнікаў аднаго падатку знаходзяцца ў Гродне (30% ад агульнай колькасці). Сярод рэгіёнаў па гэтым паказніку у лідарах Ваўкавыскі, Лідскі, Слонімскі і Наваградскі раёны.

У МПЗ па Гродзенскай вобласці кажуць, што адкрыць сваю справу можна цягам аднаго дня. Для гэтага трэба звярнуцца з заявай у падатковы орган па месцы жыхарства, пазначыўшы ў ёй від дзейнасці, перыяд і месца яе ажыццяўлення. Сплочваць адзіны падатак трэба кожны месяц. Калі ў якім-небудзь з месяцаў дзейнасць не будзе весціся, то і выплачваць адзіны падатак не трэба. Кансультацыю па пытаннях парадку вылічэння і выплаты адзінага падатку грамадзяне маюць права атрымаць у падатковай інспекцыі па месцы жыхарства, а таксама ў інспекцыі МПЗ па Гарадзенскай вобласці.

Колькі плаціць і што для гэтага зрабіць

Рамеснікам, колькасць якіх вельмі вырасла за апошні год, не трэба плаціць адзін падатак, яго замяняе рамесны збор — раз на год трэба выплаціць 24,5 рубля. Рэпетытару ў Гродне трэба сплачваць падатак у 33 рублі штомесяц.

Газета «Перспектыва» удакладняе, што, прыкладам, па заяўнічым прынцыпе можна аказваць паслугі па чышчанні і прыборцы жылых памяшканняў. Для гэтага трэба апавясціць падатковую службу і сплаціць адзіны падатак. Калі ажыццяўляць дзейнасць на тэрыторыі Гродна, то стаўка складзе 54 рублі ў месяц, у Гродзенскім раёне — 43 рублі.

Для працы Дзедам Марозам і Снягуркай на Новы год трэба сплаціць адзіны падатак до таго, як пачняце віншаваць дзяцей і дарослых і разносіць падарункі. Музычна-забаўляльнае абслугоўванне імпрэз, вядзенне паслуг тамады, дзейнасць актораў, танцораў, музыкантаў, якія выступаюць індывідуальна, абыдуцца ў 112 рублёў у месяц у Гродне і 60 рублёў - у Гродзенскім раёне. Перад святамі асабліва папулярныя фота- і відэаздымка (стаўка адзінага падатку — 101 і 51 рубель адпаведна), закуп прадуктаў, мыццё посуду і гатаванне ежы ў хатах замоўцаў (21 і 18 рублёў).

Куды знікаюць дармаеды: чым займаюцца ў Гродзенскай вобласці і якія плацяць падаткі

Шыць адзенне на заказ можна без рэгістрацыі толькі з матэрыялу замоўцы. Калі не, трэба рэгістраваць ІП.

Не з’яўляючыся індывідуальным прадпрымальнікам можна аказваць паслугі па нарошчванні веек. Стаўка адзінага падатку ў Гродне — 92 рублі, у Гродзенскім раёне — 25 рублёў на месяц. Столькі ж абыдзецца аказанне цырульніцкіх паслуг, а таксама паслуг па манікюры і педыкюры.

Пры ажыццяўленні дзейнасці па заяўнічым прынцыпе не патрэбныя ні касавае абсталяванне, ні бланкі для прыёму наяўных грошай. Апроч таго, фізічным асобам не патрабуецца весці ўлік атрыманых прыбыткаў і даваць справаздачнасць у падатковы орган. Для пенсіянераў, інвалідаў і іншых катэгорый грамадзянаў прадугледжаны льготы па выплаце адзінага падатку.

[irp posts="90 926″ name="Праверце, вы — дармаед"? У Беларусі стварылі тэставую базу не занятых у эканоміцы"]

Дарэчы

Самы час напомніць, што на падставе «спісаў дармаедаў» (працаздольных грамадзянаў, не занятых у эканоміцы), з 1 студзеня 2019 г. будуць падавацца рахункі за «камуналку» і карыстанне жылымі памяшканнямі дзяржаўнага фонду па тарыфах з поўнай кампенсацыяй іх сабекошту.