У гродзенскім мікрараёне Лапенкі з 26 лістапада да 8 снежня зменіцца рух транспарта ў сувязі з працамі па будаванні інжынерных сетак у кварталах Грандзічы-1, Грандзічы-2, Грандзічы-3.

З 9.00 26 лістапада да 24.00 8 снежня будзе забаронены рух транспартавых сродкаў па вул. Асфальтавай на адрэзку ад дома № 52 да скрыжавання вул. Асфальтавая — вул. Старамалышчынская, паведамляе «Гродзенская праўда».

Таксама зменіцца маршрут гарадскога аўтобуса № 5 «Лапенкі - Райсельгастэхніка», які будзе курсаваць: часовы прыпынкавы пункт «Лапенкі» — вул. Асфальтавая — вул. Дзяржынскага — вул. Белыя Росы — вул. Ліможа, далей па сваім маршруце без зменаў; назад у тым жа кірунку.