У інтэрнэце з’явіліся эскізы некалькіх варыянтаў унутранага дворыка былой пальчаткавай фабрыкі на Маставой. Там плануецца стварыць новае месца для адпачынку гараджан.
Пакуль гэта ўсяго толькі эскізы, але ў дызайнерскай студыі Interio Pro распавялі Hrodna.life што адзін з праектаў, магчыма, у будучыні рэалізуецца. Менавіта таму дызайнеры выклалі ў інтэрнэт розныя варыянты для абмеркавання.
На сённяшні дзень паводле эскізаў рэалізаваны толькі ўнутраныя фасады будынка, што будзе далей з самім дворыкам пакуль невядома.
Пальчаткавая фабрыка «Акцэнт» з’ехала з цэнтра Гродна ў 2017 годзе, пасля гэтага будынак стаў ператварацца. Там адкрылася некалькі бараў і творчых пляцовак, а на 2019 г. запланаваны запуск яшчэ некалькіх забаўляльных устаноў.
[irp posts="83 987″ name="У Гродне з’явіцца свая Зыбіцкая? Былая фабрыка цыгарэт і пальчатак ператвараецца ў тусовачнае месца"]
Будынак пальчаткавай фабрыкі «Акцэнт» будаваўся пачаткова як тытунёвая фабрыка Шарашэўскага. Да 1880-х яна ператварылася з невялікага сямейнага прадпрыемства ў буйную вытворчасць і займала цэлы квартал у цэнтры горада. Там працавала каля 1500 чалавек. Пасля Другой сусветнай вайны, з 1967 года, у будынку знаходзілася вытворчасць пальчатак. Зараз усе памяшканні здаюцца ў арэнду.
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…
У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…