Фатограф Сяргей Марозаў 24 кастрычніка выклаў у сацыяльных сетках маляўнічыя здымкі новага кола агляду ў парку атракцыёнаў. Фатаграфаваў ён яго з вышыні і ў вячэрні час.

Пад здымкамі Сяргей Марозаў пакінуў наступны запіс:

— Хоць я не згодны з месцам устаноўкі кола агляду (каго гэта хвалюе), але я горача вітаю сам факт яго з’яўлення! Кола яшчэ не гатова, але яно ўжо стала славутасцю, а ў начны час яшчэ і упрыгожаннем горада! Спадзяюся, падсветка будзе радаваць штодня як мінімум да 23, а летам і да 2-х ночы! Няма часу асвойваць усе ракурсы, але з таго, што паспеў заўважыць — шыкоўныя начныя фатаграфіі з колам у кадры можна рабіць ледзь не ад Кірава да Дубко.

Кола агляду, якое ўжо зманціравана ў парку атракцыёнаў, стала другім у Беларусі па вышыні і самым сучасным па ілюмінацыі. Пасля адкрыцця пакатацца на 42-метровым атракцыёне змогуць каля 2000 наведвальнікаў у дзень. Працаваць кола пачне бліжэй да Новага года.

Гродзенскі фатограф зрабіў атмасферныя здымкі новага кола агляду

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life