У інтэрнэце з’явіліся эскізы некалькіх варыянтаў унутранага дворыка былой пальчаткавай фабрыкі на Маставой. Там плануецца стварыць новае месца для адпачынку гараджан.

Пакуль гэта ўсяго толькі эскізы, але ў дызайнерскай студыі Interio Pro распавялі Hrodna.life што адзін з праектаў, магчыма, у будучыні рэалізуецца. Менавіта таму дызайнеры выклалі ў інтэрнэт розныя варыянты для абмеркавання.

На сённяшні дзень паводле эскізаў рэалізаваны толькі ўнутраныя фасады будынка, што будзе далей з самім дворыкам пакуль невядома.

Пальчаткавая фабрыка «Акцэнт» з’ехала з цэнтра Гродна ў 2017 годзе, пасля гэтага будынак стаў ператварацца. Там адкрылася некалькі бараў і творчых пляцовак, а на 2019 г. запланаваны запуск яшчэ некалькіх забаўляльных устаноў.

[irp posts="83 987″ name="У Гродне з’явіцца свая Зыбіцкая? Былая фабрыка цыгарэт і пальчатак ператвараецца ў тусовачнае месца"]

Даведка

Будынак пальчаткавай фабрыкі «Акцэнт» будаваўся пачаткова як тытунёвая фабрыка Шарашэўскага. Да 1880-х яна ператварылася з невялікага сямейнага прадпрыемства ў буйную вытворчасць і займала цэлы квартал у цэнтры горада. Там працавала каля 1500 чалавек. Пасля Другой сусветнай вайны, з 1967 года, у будынку знаходзілася вытворчасць пальчатак. Зараз усе памяшканні здаюцца ў арэнду.

Глядзіце, як зменьваецца дворык былой пальчаткавай фабрыкі
Глядзіце, як зменьваецца дворык былой пальчаткавай фабрыкі

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life