Тры гродзенца будуць змагацца за званне лепшага hip-hop танцора Беларусі

30 лістапада ў мінскім Палацы Спорту пройдзе першая ў Беларусі танцавальная прэмія “Bizon”, дзе збяруцца самыя моцныя і тытулаваныя танцоры краіны. У чацвёрку, якая будзе змагацца за званне лепшага hip-hop танцора, увайшлі тры прадстаўнікі Гродна.

Танцавальны фестываль “Bizon” з’яўляецца самым буйным чэмпіянатам у Беларусі. Ён уключае ў сябе першую беларускую танцавальную прэмію, дзе спаборнічаюць лепшыя калектывы і самыя знакамітыя харэографы краіны. Іх адбіраюць шляхам галасавання зыходзячы з заслуг на чэмпіянатах і танцавальнай арэне Беларусі ў цэлым.

За званне лепшага Hip-Hop танцора краіны будуць змагацца тры гродзенца: Максім Слюсарэнка, Яраслаў Наскоў і Артур Швайкоўскі. Канкурэнцыю ім складзе мінчанін Фёдар Рабцаў.


“Удзельнікаў фіналу выбірае беларуская федэрацыя сучаснага танца сумесна з рэзідэнтамі кампаніі “Bizon”. Мы выбралі найлепшых з найлепшых, якія дабіліся поспехаў у танцавальнай сферы. Лепшага hip-hop танцора Беларусі будуць выбіраць вопытныя члены журы”, – распавялі Hrodna.life арганізатары прэміі.

“Bizon” – першая і адзіная такая прэмія ў Беларусі. Суддзямі мінулых гадоў былі зоркі танцавальнага шоў-бізнесу з ЗША, Швейцарыі, Расіі і Беларусі, якія пастаянна працуюць з зоркамі сусветнай эстрады. Падчас фестывалю яны праводзілі свае танцавальныя майстар-класы для ўдзельнікаў чэмпіянату з Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі і Эстоніі.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: