На БелАЭС пачала працаваць пускарэзервовая кацельня першага энергаблока

Пачала працу пускарэзервавая кацельня энергаблока № 1 Беларускай АЭС, паведамляе БелТА.

Усе чатыры паравыя электродныя катлы, размешчаныя ў будынку пускарэзервавай кацельні (ПРК), выведзеныя на 20% праектнай магутнасці. Гэта дазволіла пачаць выпрацоўванне насычанай пары для тэхналагічных патрэб АЭС, у тым ліку для падачы пары ў ацяпляльныя сістэмы памяшканняў дапаможных аб’ектаў пускавога комплексу энергаблока № 1 Беларускай АЭС. Па меры гатоўнасці ацяпляльных сістэм да ПРК далучаць усе аб’екты энергаблока.

[irp posts="74 608″ name="З БелАЭС кошт электрычнасці для насельніцтва будзе расці. Адпаведна заробкам"]

«Пачатак працы ПРК дазваляе забяспечыць аптымальны тэмпературны рэжым для бесперабойнага вядзення будаўнічых, мантажных і пусканаладкавых працаў на ўсіх аб’ектах пускавога комплексу першага энергаблока ў зімовы перыяд», — адзначыў віцэ-прэзідэнт — дырэктар праекта па збудаванні Беларускай АЭС АТ ІЧ «АСЭ» Віталь Палянін.

На этапе збудавання атамных энергаблокаў пара ПРК выкарыстоўваецца пры правядзенні найважнейшых пусканаладкавых аперацый: гарачай абкаткі рэактарнай устаноўкі і спробавага набору вакууму ў кандэнсатары турбіны. Падчас эксплуатацыі абсталяванне кацельні задзейнічана ў планава-папераджальных рамонтах, а таксама забяспечвае бяспечную працу энергаблока ў выпадку аварыйнага адключэння.

[irp posts="78 076″ name="Рэкамендацыі еўраэкспертаў пацвердзілі асцярогі з нагоды бяспекі Астравецкай АЭС"]

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце паблізу Астраўца. Першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2019 годзе, другі - у 2020 годзе. Першая пастаўка ядзернага паліва на станцыю запланавана да канца 2018 года.

[irp posts="87 545″ name="У выпадку аварыі на БелАЭС прадугледжана эвакуацыя 6 тысяч жыхароў Літвы"]

[irp posts="71 431″ name="У раёне Астравецкай АЭС ствараецца магутны шчыт супрацьпаветранай абароны: полк будзе несці баявое дзяжурства з канца лета"]

Падзяліцца
Меткі: БелАЭС

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна адкрылася пяльменная — у назве ёсць адсылка на легендарнае кафэ, якое любілі гродзенцы

"Пяльменная 1961" пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым…

23 лютага 2025

«Пекла на зямлі». Гродзенка падзялілася, як працуе кадастравае агенцтва падчас рамонту

Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…

21 лютага 2025

У конкурсе «Гродна Азот» да Дня роднай мовы паўдзельнічалі два пенсіянеры і ідэолаг

Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…

21 лютага 2025

У Польшчы закрылі справу аб давядзенні беларускага экс-палітвязня да самагубства

Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…

21 лютага 2025

Дырэктара прадпрыемства з Ваўкавыскага раёна судзяць за разгалашэнне службовай таямніцы

Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…

21 лютага 2025

Сыркі «Малочнага Міру» не спадабаліся МАРГ — там знайшлі прапаганду нацызму

"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…

21 лютага 2025