У выпадку буйной аварыі на Беларускай АЭС (БелАЭС) у Астраўцы плануецца эвакуіраваць 6 тысяч чалавек, якія жывуць у 30-кіламетровай зоне вакол АЭС. Гэта прадугледжана ў абноўленым МУС Літвы Плане абароны насельніцтва на выпадак інцыдэнту на БелАЭС ў самых неспрыяльных для Літвы абставінах, піша партал delfi.lt.

«Мы запланавалі эвакуацыю прыкладна 6 тыс. жыхароў», — сказаў на прэс-канферэнцыі прадстаўнік Дэпартамента супрацьпажарнай аховы і выратавання Эдгарас Гяда.

У выпадку аварыі на БелАЭС прадугледжана эвакуацыя 6 тысяч жыхароў Літвы

Ён падкрэсліў, што жыхары будуць эвакуявацца з найбольш небяспечнай 30-кіламетровай зоны толькі ў самым неспрыяльным выпадку, калі адбудзецца буйная аварыя, у выпадку самых неспрыяльных метэаралагічных умоў - калі вецер будзе дзьмуць з усходу на захад.