10 кастрычніка адзначаецца 16-ты Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання. У гэтым годзе тэмай дня абралі умовы ўтрымання зняволеных у камерах смяротнікаў, піша Гарадзенская вясна. У гэты дзень Сусветная кааліцыя супраць смяротнага пакарання прапануе Дзесяць варыянтаў дзеянняў, якім чынам вы можаце далучыцца да барацьбы супраць смяротнага пакарання.

  1. Напісаць ліст асуджанаму да смяротнага пакарання;
  2. Адправіць лісты падтрымкі родным і блізкім зняволеных, іх адвакатам;
  3. Прытрымліваючыся парадаў Сусветнай кааліцыі, арганізаваць наведванне месцаў заключэнняў;
  4. Арганізаваць публічнае абмеркаванне або паказ фільма з удзелам сябраў сем’яў асуджаных да смяротнага пакарання, апраўданых зняволеных, а таксама адвакатаў і экспертаў;
  5. Арганізаваць выставу (напрыклад, твораў мастацтва асуджаных да смяротнага пакарання, фотаздымкаў камер смяротнікаў, малюнкаў, плакатаў на тэму) або паставіць тэатральную п’есу;
  6. Прыняць ўдзел у мерапрыемствах, арганізаваных абаліцыяністамі па ўсім свеце;
  7. Адправіць ліст вязню, асуджанаму да смяротнага пакарання;
  8. Уступіць у арганізацыю, якая змагаецца за адмену смяротнага пакарання;
  9. Стымуляваць сродкі масавай інфармацыі асвятляць тэму смяротнага пакарання;
  10. Прыняць удзел у акцыі «Гарады супраць смяротнага пакарання/Гарады за жыццё» 30 лістапада 2018 года.

ПЦ «Вясна» і актывісты кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання» прапануюць у гэты дзень ўсім жадаючым далучыцца да Сусветнага дня супраць смяротнага пакарання, змясціць пост у сацыяльных сетках праз выкарыстанне хэштэгаў #DeathPenalty #AbolitionNow #Belarus #We4Life2018.

Спецыяльна для Сусветнай кааліцыі супраць смяротнага пакарання ПЦ «Вясна» у межах кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» падрыхтавала адмысловы відэаролік.

www.youtube.com/watch?v=ODWMOTUlbSU

Сусветная кааліцыя супраць смяротнага пакарання аб’ядноўвае больш за 150 грамадскіх арганізацый, асацыяцый адвакатаў, мясцовых органаў улады і прафсаюзаў, і дзейнічае дзеля ўмацавання міжнароднага аспекту барацьбы супраць смяротнага пакарання, прыкладаючы намаганні для падтрымання тэндэнцыі да яго адмены па ўсім свеце.

Сёння - Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання. Дзесяць варыянтаў, як вы можаце далучыцца да барацьбы

Адмена і выкарыстанне смяротнага пакарання ў свеце:

  • У 107 краінах адменена смяротнае пакаранне за ўсе віды злачынстваў;
  • У 7 краінах адмененае смяротнае пакаранне за агульнакрымінальнай злачынства;
  • 28 краін адмянілі смяротнае пакаранне на практыцы;
  • У 56 краінах захоўваецца смяротнае пакаранне;
  • У 2017 г. у 23 краінах ўжывалася смяротнае пакаранне;
  • Максімальная колькасць пакаранняў смерцю за 2017 года зафіксавана ў 5 краінах: у Кітаі, Іране, Саудаўскай Аравіі, Іраку і Пакістане.
Інфаграфіка з даклада Amnesty International.
Інфаграфіка з даклада Amnesty International