Конкурсныя караваі з разнастайнай аздобай, батонавае дрэва, жанчына-стол, інсталяцыі з яблык і гарбузоў, бульбяны конь і скокі з караваямі - «Дажынкі» пакрысе ператвараюцца ў адмысловы фэст ежа-арту. Канешне не абышлося і без звыклых ужо для афіцыйных «Дажынак» скульптур — саламяных лялек з пукатымі вачыма, дзедаў ды бабак на вазах і г. д. Глядзім падборку фота, як гэта было сёння ў Іўі.