«Пакуль — да 100 км/г, далей будзем глядзець, як траса сябе зарэкамендуе ў плане забеспячэння бяспекі». Пра гэта паведаміў Уладзімір Назарка, начальнік Гродзенскай абласной ДАІ, у эфіры «Гродна Плюс».

Да рэканструкцыі хуткасць на трасе была 90 км/г. У Мінскай вобласці - 120 км/г. Магчыма, такая ж будзе ў Гродзенскай.

www.youtube.com/watch?v=GgodZrl_CBE&feature=youtu.be

Нагадаем, трасу М6 абяцалі ўвеcці ў эксплуатацыю да лістапада 2018 года. Увосень гэтага года на М6 адбыліся дзве буйныя аварыі. Пасля аварый на М6 хочуць фіксаваць сярэднюю хуткасць руху.


Маршрутка «Мінск-Гродна» заехала ў бетонную агароджу на трасе М6. Папярэдне паведамляюць пра ахвяраў

На М6 чарговая аварыя: легкавік лоб у лоб сутыкнуўся з фурай. Ёсць пацярпелыя