23 кастрычніка каля 12:00 на М6 каля в. Залейкі ў Іўеўскім раёне адбылося сур’ёзнае ДТЗ. Умовы надвор’я, магчыма, згулялі сваю ролю, але, хутчэй за ўсё, прычынай сутыкнення паслужылі не яны, піша AutoGrodno.by.

Юрый праязджаў гэтае месца пасля аварыі і распавёў, што відовішча жудаснае. Фура стаіць у адбойніку.

— Легкавая, падобна, у лоб ішла, — выказаў меркаванне Юрый.

dtp trassa m6 01

dtp trassa m6 04

dtp trassa m6 02

dtp trassa m6 03

Ёсць відэа, на якім бачна, як пагнуты легкавы аўтамабіль. Магчыма, на месцы аварыі працавалі супрацоўнікі МНС. Пра наяўнасць пацярпелых кажа прысутнасць двух карэт «Хуткай дапамогі».

Будзе дапоўнена.