Гродзенскія бегуны Арцём Логіш і Вольга Краўцова паказалі найлепшыя вынікі ў штогадовым Бегу незалежнасці (Bieg niepodległości), які праходзіў у Беластоку 11 лістапада.
Спаборніцтвы праходзілі па цэнтральных вуліцах Беластока. Сёлета ў арганізатараў была адказная задача — зрабіць забег адным з найлепшых, бо Польшча ў гэты дзень адзначала стагоддзе незалежнасці. Была зарэгістраваная рэкордная колькасць удзельнікаў - 1600. Лепшымі сярод усіх бегуноў сталі гродзенскія спартсмены: Арцём Логіш і Вольга Краўцова, якія беглі 10 км.
Масавым удзелам у забегу вызначыўся гродзенскі клуб Run4fun. Ад клуба бегла 23 чалавекі, якія таксама паказалі нядрэнныя вынікі.