Каля 50 чалавек сабраліся ранiцай 7 лістапада на плошчы Леніна ў Гродне, каб адзначыць 101-ю гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі. Мясцовыя камуністы ў гэты дзень па-традыцыі зладзілі мітынг, прынялі новых чальцоў і ўсклалі кветкі ля помніка свайму правадыру.

З 10 раніцы на плошчы сталі збірацца першыя мітынгоўцы — пенсіянеры, у асноўным прадстаўнікі камуністычнай партыі. Усе прыходзілі святочна апранутыя і абавязкова з чырвонымі гваздзікамі. Нехта меў чырвоныя шалікі або значкі. Тым, у каго нічога не было, прадстаўнікі партыі раздавалі святочную атрыбутыку. Праўда, па сканчэнні мітынга папрасілі ўсё вярнуць.

www.youtube.com/watch?v=GMUoD-eknu8&fbclid=IwAR1ToAsEbZxMbe8-V-7CGByXbGJ_PqjfludQBsjC8OO-C-Wrn20fOdqntro

На мітынгу было каля 50 камуністаў з 150 зарэгістраваных у горадзе. Там жа партыйны білет выдалі новаму чальцу — 23-гадоваму Раману Каспараву.

«У камуністычную партыю прывялі палітычныя перакананні. Паводле мяне лепш камунізм, чым капіталізм. Я назіраю, што цяпер дзеецца ў свеце з эканомікай, палітыкай і простымі людзьмі. І часта чую расказы людзей ва ўзросце: як жылося добра раней. Так, былі рэпрэсіі, але ў кожнай палітыцы ёсць два бакі медаля. Нешта добрае ёсць і ў капіталізме, але і пры Сталіне былі плюсы. Ён быў правадыром народу, які ўздымаў краіну, і ён быў найлепшым кіраўніком дзяржавы».

"Сталін быў найлепшым кіраўніком". Камуністы Гродна сабраліся на плошчы Леніна ў 101 гадавіну рэвалюцыі

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life