Праект гатовы на 95 адсоткаў. Ужо змантавана тэхналагічнае абсталяванне, вядуцца пуска-наладачныя работы. Прырост па выручцы за кошт новага праекта складзе больш за 200 мільёнаў даляраў, піша «Гродзенская праўда».

— Цэх азотнай кіслаты магутнасцю за 1 200 тон у суткі з рэканструкцыяй дзеючай вытворчасці КАС — гэта знакавы аб’ект для ААТ «Гродна Азот», — адзначыў Ігар Ляшэнка, намеснік прэм’ер-міністра. — Увод яго ў строй дазволіць павялічыць аб’ёмы вытворчасці карбамідна-аміячнай сумесі на 60 працэнтаў - з 750 тысяч да 1 200 тысяч тон у год. Прырост па выручцы за кошт новага праекта складзе больш за 200 мільёнаў даляраў. Важна і тое, што гэта энергаэфектыўны праект. За кошт зніжэння спажывання паліўна-энергетычных рэсурсаў паменшыцца сабекошт вытворчасці прадукцыі.

Будаўніцтва цэха вядзе ААТ «Гроднапрамбуд». На аб’екце ўжо асвоена звыш 218 мільёнаў рублёў.

Прырост - больш за 200 мільёнаў даляраў. Будаўніцтва цэха азотнай кіслаты на «Гродна Азот» завершаць да канца года

У ААТ «Гродна Азот» плануецца будаўніцтва новага азотнага комплексу. Гэта дапаможа павялічыць магутнасці па выпуску карбаміду і нарасціць за кошт гэтага экспарт. Закупка новых тэхналогій дасць магчымасць стварыць экалагічна чыстую і энергаэфектыўную вытворчасць. На новым азотным комплексе вытворчасць аміяку, які з’яўляецца зыходнай сыравінай для азотнай прамысловасці, будзе значна танней, што дасць магчымасць штогод эканоміць дзесяткі мільёнаў даляраў.

Грошы на праект часткова дасць прадпрыемства. Магчымыя кітайскія крэдыты і прыцягненне кансорцыума беларускіх і расійскіх банкаў. Увод у эксплуатацыю азотнага комплексу запланаваны ў канцы 2024 года.