Вуліца Замкавая стане пешаходнай зонай. Гэта паведамілі ў час грамадскага абмеркавання генплана Гродна.
Для такога горада, як Гродна, адной пешаходнай вуліцы ў добра захаваным гістарычным цэнтры, канешне, мала. Нарэшце ўлады вырашылі пашырыць пешаходную зону і вызваліць ад машын вуліцу Замкавую. Праехаць па ёй змогуць толькі яе жыхары і спецтранспарт.
[irp posts="83 305″ name="Пустая Савецкая, тусовачная Замкавая і аншлаг на Леніна: чым жыве начны Гродна"]
На сённяшні момант самы кароткі шлях ад шпацыровай Савецкай да замкаў і Нёману больш падобны да паркоўкі, і не заўжды проста зарынтавацца, дзе сканчаецца ходнік і пачынаюцца манёўры машын. Пры гэтым на вуліцы размешчана некалькі папулярных кавярняў, амбасада, мемарыял, прысвечаны гродзенскаму гета, досыць цікавы для наведнікаў Музей гісторыі рэлігіі, — адным словам, турыстаў і простых мінакоў не бракуе ніколі. Замкавая — адна з найстарэйшых вуліц нашага горада, і ні разу не змяняла сваёй назвы.
Сквер на Замкавай знікне, а на яго месцы у межах праграмы «рэгенерацыі старога горада» з’явіцца новы гандлевы цэнтр за палацам тэкстыльшчыкаў, які мае паўтарыць разбураны «Дом рыбака». Літоўскі інвестар абяцаў, што будынак будзе знешне падобным, і што перад пачаткам будоўлі будуць праведзеныя ракопы.
[irp posts="90 907″ name="Ці стане Гродна зялёным? Прайшлі абмеркаванні экалагічнага даклада да новага генеральнага плана"]
Памяншыць напружанасць аўтамабільнага руху ў цэнтры горада плануюць за кошт пераарганізацыі парковак і правядзення вакол яго малога транспартнага кола. Стварэнне іншых пешаходных вуліц у Гродна ў будучыні працягнуць абмяркоўваць.
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…