Кіроўца маршруткі Гродна-Мінск, якая патрапіла ў ДТЗ, зняволены

Зняволены кіроўца маршруткі, якая ўвечары 18 кастрычніка ўрэзалася ў раздзяляльную бетонавую агароджу на трасе М6 ў Валожынскім раёне. Пра гэта сёння паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова ў эфіры «Альфа Радыё», піша БЕЛТА.

Па словах Юліі Ганчаровай, кіроўцу прад’яўленае абвінавачванне ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.3 арт.317 КК (Парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць двух чалавек). «Следства хадатайнічала перад пракурорам аб ўжыванні меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Гэтае хадатайніцтва задаволена», — праінфармавала яна.

Афіцыйны прадстаўнік СК дадала, што кіроўца маршруткі раніцай 18 кастрычніка ехаў з Гродна ў Мінск, валодаў дарожнай сітуацыяй, ведаў, што на ўчастку дарогі, дзе пасля адбылася аварыя, знаходзіцца агароджа. Паводле папярэдняй версіі, прычынай ДТЗ стала перавышэнне хуткасці.


Маршрутка «Мінск-Гродна» заехала ў бетонную агароджу на трасе М6. Папярэдне паведамляюць пра ахвяраў


Як паведамлялася, у маршрутцы было 15 пасажыраў. Двое загінулі: 66-гадовая жанчына памерла на месцы, 71-гадовы мужчына — у бальніцы. Кіроўца і 13 пасажыраў маршрутнага таксі, сярод якіх 11-гадовая і 5-гадовая дзяўчынкі, з траўмамі рознага характару былі шпіталізаваны.

ДТЗ здарылася на асветленым участку дарогі, дзе вядуцца рамонтныя работы і ўстаноўлена абмежаванне хуткасці ў 50 км/ч. Следча-аператыўная група агледзела месца аварыі, былі зафіксаваныя сляды. Прызначаныя аўтатэхнічныя, судова-медыцынскія экспертызы, у тым ліку для вызначэння ступені цяжкасці траўмаў. Вытворчасць даследаванняў даручана экспертам кіравання ГКСЭ па Мінскай вобласці.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025