Новы факт хабарніцтва быў выяўлены супрацоўнікамі ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС Гродзенскага аблвыканкама. 18 кастрычніка па ч.1 арт. 430 КК РБ затрымалі двух гродзенцаў, якія з’яўляюцца спецыялістамі аддзела кантролю аўтамабільнага транспартнага філіяла транспартнай інспекцыі па Гродзенскай вобласці.

Падазраваныя спынялі транспарт, які праходзіў транзітам па тэрыторыі Гродзенскай вобласці. Затым шукалі якія-небудзь парушэнні, а пасля прапаноўвалі вырашыць сітуацыю больш простым шляхам. 18 кастрычніка дадзеныя грамадзяне атрымалі грошы за вырашэнне пытання. Пасля гэтага падазраваныя былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі.

Зараз супрацоўнікі АБЭЗ правярае іх на дачыненне да іншых злачынстваў падобнага плану. Ёсць падставы меркаваць, што гэта быў не адзінкавы выпадак.