Дадаць навіну
Панядзелак, 15 кастрычніка 2018, 15:08

Замкі, мадэлі ваеннай тэхнікі і музычныя інструменты: Ігар Адасік запрашае на выставу “Мае хобі”

У Музеі гісторыі Гарадніцы 12 кастрычніка адкрылася выстаўка “Ігар Адасік. Мае хобі”, якая пазнаёміць з калекцыямі, якія гродзенец збіраў з 2004 года.

На выстаўцы прадстаўлены калекцыйныя мадэлі ваеннай тэхнікі часоў Другой сусветнай вайны, выкананыя аўтарам у розных маштабах. Таксама будзе прадстаўлена калекцыя музычных інструментаў розных краін і макеты архітэктурных збудаванняў уласнай распрацоўкі Ігара Адасіка.

“У Музеі гісторыі Гарадніцы я ўжо выстаўляўся ў мінулым годзе разам з іншымі калекцыянерамі. Пасля гэтага мне прапанавалі арганізаваць персанальную выставу. На выставе можна ўбачыць больш за 150 мадэляў ваеннай тэхнікі часоў Другой сусветнай – большасць з якіх зрабіў я сваімі рукамі, незвычайныя музычныя інструменты, а таксама некаторыя працы з праекту “Замкі Беларусі”, – распавёў Ігар Адасік.


Даведка

Ігар Адасік нарадзіўся ў Слоніме. З дзяцінства захапляўся мадэляваннем, клеіў паменшаныя копіі аўтатэхнікі і тэхнікі часоў Другой сусветнай вайны. Скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці інжынер-прыборабудаўнік. Жыве ў Гродне і працуе інжынерам сродкаў радыё і тэлебачання ў РУП “Белтэлекам”.

Выстава будзе доўжыцца да сярэдзіны снежня. Цана білета – 30 капеек.


У Гродне адбудавалі каралеўскую рэзідэнцыю Аўгустова. У маштабе 1/100


 

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: