У Музеі гісторыі Гарадніцы 12 кастрычніка адкрылася выстаўка «Ігар Адасік. Мае хобі», якая пазнаёміць з калекцыямі, якія гродзенец збіраў з 2004 года.

На выстаўцы прадстаўлены калекцыйныя мадэлі ваеннай тэхнікі часоў Другой сусветнай вайны, выкананыя аўтарам у розных маштабах. Таксама будзе прадстаўлена калекцыя музычных інструментаў розных краін і макеты архітэктурных збудаванняў уласнай распрацоўкі Ігара Адасіка.

«У Музеі гісторыі Гарадніцы я ўжо выстаўляўся ў мінулым годзе разам з іншымі калекцыянерамі. Пасля гэтага мне прапанавалі арганізаваць персанальную выставу. На выставе можна ўбачыць больш за 150 мадэляў ваеннай тэхнікі часоў Другой сусветнай — большасць з якіх зрабіў я сваімі рукамі, незвычайныя музычныя інструменты, а таксама некаторыя працы з праекту «Замкі Беларусі», — распавёў Ігар Адасік.

Замкі, мадэлі ваеннай тэхнікі і музычныя інструменты: Ігар Адасік запрашае на выставу "Мае хобі"
Даведка

Ігар Адасік нарадзіўся ў Слоніме. З дзяцінства захапляўся мадэляваннем, клеіў паменшаныя копіі аўтатэхнікі і тэхнікі часоў Другой сусветнай вайны. Скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці інжынер-прыборабудаўнік. Жыве ў Гродне і працуе інжынерам сродкаў радыё і тэлебачання ў РУП «Белтэлекам».

Выстава будзе доўжыцца да сярэдзіны снежня. Цана білета — 30 капеек.


У Гродне адбудавалі каралеўскую рэзідэнцыю Аўгустова. У маштабе 1/100