Фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне» ўпершыню адбудзецца ў Гродне. Паказы пройдуць у кінатэатры «Чырвоная Зорка» ад 25 да 28 кастрычніка. Гродзенцы змогуць пабачыць чатыры мастацкія стужкі: «Былая жонка», «Жахлівая жанчына», «Канец ланцужка» і «Хронікі Мэлані». Сёлетні слоган кінафестывалю — «Змяні вугал зроку».
Фільмы «Паўночнага ззяння» дэманстраваліся у 8 краінах свету. Іх пабачылі 8 000 гледачоў. У Беларусі фестываль праходзіць ад 2015 года. Раней паказы адбываліся з Мінску, Гомелі і Віцебску.
У падтрымку слогану «Змяні вугал зроку» арганизатары стварылі адмысловую візуальную канцэпцыю. На фірмовых постэрыах героі перакуленыя дагары нагамі і літаральна заклікаюць змяніць ракурс. У сёлетнім арт-роліку змяняецца і вугал зроку, і ракурс, і адбываецца маніпуляцыя з выявамі ў люстэрках.
Фестывальныя паказы ў Гродне пачнуцца 25 кастрычніка чорнай камедыяй «БЫЛАЯ ЖОНКА» (Швецыя, рэж. Каця Вік).
Клара зноў закаханая, і ўсё, пра што яна марыць — гэта быць бліжэй да Джэйкаба. Ганна з секундамерам правярае на хуткасць, як яе муж гатуе харчаванне для немаўля. Вера не можа адпусціць свайго былога мужа. З гумарам і сур`ёзнасцю фільм «Былая жонка» распавядае гісторыю трох адносін, у якіх сяброўка, жонка і былая жонка збiраюцца разам, каб распавесці сатырычную гісторыю чалавечых узаемаадносінаў - ад закаханасці да разводу.
Фільм дэманструецца на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі. Беларуская прэм’ера.26 кастрынчіка пакажуць камедыю «ЖАХЛІВАЯ ЖАНЧЫНА» (Данія, рэж. Крысціян Тафдруп).
Калі Расмус сустракае Мары, ён упэўнены, што яна — каханне ўсяго яго жыцця. Тым не менш, пройдзе нешмат часу, перш чым высветлiцца, што Мары — маніпулятарка, якая хітрым чынам падпарадкоўвае жыццё Расмуса і авалодвае яго прасторай. Гэта гісторыя, пра якую мы даведваемся з мужчынскага пункту гледжання. Гicторыя, дзе ў адносінах дамінуе жанчына.
Фільм дэманструецца на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі. Беларуская прэм’ера.27 кастрычніка гледачоў чакае драма «КАНЕЦ ЛАНЦУЖКА» (Эстонія, рэж. Прыіт Пяясуке).
Самотны сервіс хуткага харчавання побач з пакінутай запраўкай… Сюды добра завітаць, калі вы хочаце, каб вас ніхто не пазнаў. У дажджлівы восеньскі дзень людзі з`яўляюцца тут адзін за адным — усе яны знаходзяцца на мяжы маральнага распаду — ці, можа быць, духоўнага адраджэння? Галоўная гераіня, афіцыянтка, назірае за наведвальнікамі збоку, у яе галаве складаецца незвычайная карціна чалавечых жыццяў і партрэтаў. Адзін за адным — праз сваю асабістую драму — кліенты падштурхоўваюць афіцыянтку да прыняцця ўласных рашэнняў у сваім жыцці.
Фільм дэманструецца на мове арыгіналу з рускімі субтытрамі. Беларуская прэм’ераЗавершацца фестывальныя паказы 28 кастрычніка гістарычнай драмай «ХРОНІКІ МЭЛАНІ» (Латвія, рэж. Віестурс Каірыш).
Ноч на 14 чэрвеня 1941 г. прынесла смерць больш за 40 тысячам людзей, дэпартаваных з Латвіі, Літвы і Эстоніі ў Сібір па загадзе Сталіна. Сярод набiтых ў вагоны цягніка для перавозкi cкаціны -Мэлані і яе маленькi сын Андрэйс. Наступныя 16 год — штодзённая барацьба за выжыванне; але эмпатыя людзей навокал становіцца вялікай дапамогай у безнадзейнай сітуацыi. Людзі рознага паходжання і нацыянальнасцi дапамагаюць адзін аднаму выжыць, атуленыя велічнай прыгажосцю сібірскай глушы. Гэта гісторыя кахання, гуманнасці і цуду выжывання ва ўмовах жорсткай дэпартацыі.
Фільм дэманструецца на мове арыгіналу з рускiмi субтытрамі.