Дадаць навіну
Серада, 14 лістапада 2018, 00:28

Два гродзенскіх тэатры змагаюцца за нацыянальную тэатральную прэмію

З 1 кастрычніка па 21 снежня ў Мінску пройдзе V Рэспубліканскі конкурс нацыянальнага тэатральнага мастацтва. Фіналістамі сталі і два гродзенскіх тэатры: драмтэатр са спектаклем «451 па Фаренгейту» і тэатр лялек з спектаклем “Обещание на рассвете”.

Заяўкі падавалі як дзяржаўныя, так і прыватныя калектывы. Фестывальная праграма падзелена на некалькі секцый: тэатр драмы, тэатр лялек, музычны тэатр, спектаклі для дзяцей і юнацтва, эксперыментальныя спектаклі і секцыя сучасных беларускіх аўтараў.

Два гродзенскіх тэатры змагаюцца за нацыянальную тэатральную прэмію
“451 градус по Фаренгейту” у Гродзенскім драмтэатры

На фінальным этапе журы вызначыць пераможцаў у 21 намінацыі.

21 кастрычніка ў тэатры імя Горкага пакажуць спектакль «451 па Фаренгейту» па рамане-антыўтопіі Рэя Брэдберы. Пастаноўка “Обещание на рассвете” па аўтабіяграфічным рамане пісьменніка Рамена Гары, якая расказвае пра неверагодную сілу мацярынскай любові, будзе прадстаўлена мінскім гледачам 9-га лістапада на сцэне Маладзёжнага тэатра.

Два гродзенскіх тэатры змагаюцца за нацыянальную тэатральную прэмію
“Обещание на рассвете” у Гродзенскім тэатры лялек

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: