9 кастрычніка кіроўца на «Аўдзі», якую пару дзён таму ўзяў у знаёмага, вёз сына дадому з дзіцячага садка. У бок вуліцы Напалеона Орды рухаўся ў левай паласе. Ці быў сустрэчны і спадарожны транспарт — увагі не звяртаў. Набліжаюўся да пешаходнага пераходу, калі ўбачыў двух дзяцей, якія вярталіся са школы. Адно дзіця спынілася, а другое працягвала бегчы, піша ДАІ Гродна.

Кіроўца тармазіў, сыходзіў управа, але наезду не пазбег. Хлопчыка са шматлікімі раненнямі прыйшлося шпіталізаваць. Дзяржаўтаінспекцыяй праводзіцца праверка.