З 1 кастрычніка па 21 снежня ў Мінску пройдзе V Рэспубліканскі конкурс нацыянальнага тэатральнага мастацтва. Фіналістамі сталі і два гродзенскіх тэатры: драмтэатр са спектаклем «451 па Фаренгейту» і тэатр лялек з спектаклем «Обещание на рассвете».

Заяўкі падавалі як дзяржаўныя, так і прыватныя калектывы. Фестывальная праграма падзелена на некалькі секцый: тэатр драмы, тэатр лялек, музычны тэатр, спектаклі для дзяцей і юнацтва, эксперыментальныя спектаклі і секцыя сучасных беларускіх аўтараў.

Два гродзенскіх тэатры змагаюцца за нацыянальную тэатральную прэмію
«451 градус по Фаренгейту» у Гродзенскім драмтэатры
На фінальным этапе журы вызначыць пераможцаў у 21 намінацыі.

21 кастрычніка ў тэатры імя Горкага пакажуць спектакль «451 па Фаренгейту» па рамане-антыўтопіі Рэя Брэдберы. Пастаноўка «Обещание на рассвете» па аўтабіяграфічным рамане пісьменніка Рамена Гары, якая расказвае пра неверагодную сілу мацярынскай любові, будзе прадстаўлена мінскім гледачам 9-га лістапада на сцэне Маладзёжнага тэатра.

Два гродзенскіх тэатры змагаюцца за нацыянальную тэатральную прэмію
«Обещание на рассвете» у Гродзенскім тэатры лялек