Канцэрт творчых калектываў і выканаўцаў Гродзенскай абласной філармоніі прайшоў увечары 2 кастрычніка на назіральнай пляцоўцы на вуліцы Дарвіна. Мерапрыемства было прымеркавана да адкрыцця 31-га творчага сезону «Музыка — тое, што нас аб’ядноўвае».
Канцэрт супаў і са святкаваннем міжнароднага дня музыкі, які адзначаўся 1 кастрычніка.
Аб планах на новы сезон распавёў мастацкі кіраўнік Гродзенскай філармоніі Віктар Сакалоўскі.
«Прафесіяналізм нашых артыстаў, а таксама жаданне паказваць свой талент і сваё мастацтва для людзей у гэтым сезоне не зменяцца. Не зменіцца і наш энтузіязм ды пошук новых канцэртных формаў для гледачоў. Зменіцца толькі рэпертуар. У новым сезоне мы абяцаем новыя праекты нашага аркестру. Акрамя таго, мы запросім гасцей у музычнае падарожжа па вядомых кінастужках і працягнем знаёміць гродзенцаў з класічнай музыкай».
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…