Чацвёрты сезон перасоўнай фотавыставы «Праекты ў асобах» даехаў да Гродна. Выстава адкрылася 2 кастрычніка на Савецкай плошчы. Праз асабістыя гісторыі розных удзельнікаў праектаў там можна даведацца пра тыя змены, якія адбываюцца ў Беларусі, дзякуючы працы грамадзянскай супольнасці і мясцовых уладаў пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.
На выставе прадстаўлены 29 праектаў. Іх асноўныя тэмы — веларух, зялёная эканоміка, развіццё сельскіх тэрыторый, адукацыя, турызм, культура, бізнес і іншыя. Але ў фокусе выставы — людзі, якія прымалі ўдзел у праектах.
На кожным стэндзе размешчаны партрэт чалавека і яго кароткая гісторыя. З адваротнага боку можна ўбачыць інфаграфіку з апісаннем праекта, рэалізаванага пры падтрымцы Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі, і дасягнутымі вынікамі.
Гродзенцаў сярод аўтараў праектаў не было, але былі агульнарэспубліканскія ініцыятывы, дзе задзейнічаны быў і Гродна. Напрыклад, ёсць стэнд з мінчанкай Анастасіяй Янчэўскай, аўтаркай і ўдзельніцай праекта «Развіццё гарадскога роварнага руху ў інтарэсах грамадскасці Беларусі». Праект рэалізуецца з 2017 года і прадугледжвае развіццё роварнага руха, а таксама паляпшэнне роварнай інфраструктуры ў краіне. Пры гэтым ён павінен стымуляваць грамадзян выкарыстоўваць ровар у якасці паўсядзённага транспарту.
Янчэўская адзначае актыўнасць гродзенскіх раварыстаў: летась у горадзе пачаў дзейнічаць каардынацыйны савет пры гарадской адміністрацыі па развіцці роварнага руху.
Гэта ўсяго толькі адзін праект, а падобных на выставе яшчэ 28. Пазнаёміцца з героямі можна будзе на плошчы Савецкай да 14 кастрычніка. На выставе таксама ёсць інфармацыя, як можна рэалізаваць сваю ідэю з дапамогай сродкаў Еўрасаюза.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…