4 верасня каля 18:30 невядомая прыйшла ў ювелірную майстэрню. Жанчына хацела, каб ёй зрабілі ланцужок. Пры гэтым яна прынесла ў пакеце ўласныя залатыя вырабы. Пасля таго, як ёй паказалі ўзоры ланцужкоў, яна паклала іх сабе ў пакет, а затым пайшла, піша УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Супрацоўнікі Ленінскага РАУС усталёўвалі яе асобу.
Як піша s13.ru, жанчына сама вярнула ланцужок ў ювелірную майстэрню, як толькі ўбачыла сябе ў сеціве. Майстру яна патлумачыла, што і сама не ведала, як ланцужок апынуўся ў яе сумцы. Пасля таго, як прачытала аб вышуку, знайшла ланцужок на дне сумачкі і тут жа аднесла назад. Як паведамілі ва УУС Гродзенскага аблвыканкама, будзе праведзена праверка, каб даць ацэнку дзеянням жанчыны.