Здароўе і спорт

«Я нанава пачынаю кар’еру». Цяжкаатлет Арамнаў стаў лепшым у Гродне і марыць зноў адправіцца на Алімпіяду

На чэмпіянаце Беларусі па цяжкай атлетыцы, які праходзіў у Гродне з 19 па 22 верасня, чэмпіён Алімпіяды ў Пекіне Андрэй Арамнаў стаў лепшым у сваёй катэгорыі. Ён распавёў Hrodna.life, чаму вырашыў вярнуцца ў вялікі спорт і якія задачы ставіць перад сабой.

Цяжкаатлет пасля працяглага перапынку вярнуўся да актыўных трэніровак і выступаў. Ён плануе атрымаць магчымасць выступіць на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года ў Токіа.

У Гродне Арамнаў змагаўся ў катэгорыі 109 кг.

«Сёння галоўны мой супернік — штанга. Толькі яе трэба перамагчы, толькі яна мяне хвалюе — наколькі яна цяжкая або лёгкая. Я шчаслівы, што ўпершыню за доўгі час выступіў на сур’ёзным старце — чэмпіянаце краіны. Вынікам я не вельмі рады, але гэта ўсё роўна перамога. Я даўно не ганяў вагу і каля пяці гадоў не выступаў у сваёй катэгорыі».


Спартсмен распавядае, што згонка 14 кілаграмаў перад спаборніцтвамі адчувалася. Арамнаў скінуў іх за 10 дзён.

«Я не маладзею, а наадварот, і кожны год згонка вагі па-рознаму праходзіць. У гэтым годзе хутка ўсё прайшло і таму я не змог выкласціся напоўніцу на спаборніцтвах. Апошнія пяць дзён перад чэмпіянатам у Гродне я амаль нічога не еў. А пяць дзён не есцi і падымаць штангу вельмі складана. Апошнія тры кілаграмы неверагодна складана ішлі.

У Гродне мяне хістала і кашмарыла, але самае галоўнае, што я зрабіў высновы: шмат вагі лепш не набіраць — старая схема ўжо не пракатвае. Будзем рабіць папраўкі, будзем акуратна трымаць вагу і на чэмпіянаце свету ўсе недахопы выправім".


Андрэй расказаў пра асноўныя задачы для сябе на бліжэйшы час.

«Галоўнае на чэмпіянаце свету выступіць і трапіць у каляіну. Таксама для мяне сёння важна патрапіць у зборную і быць яе членам, а не проста трэніравацца з ёй. Мне патрэбна грашовая кампенсацыя, каб было на што рыхтавацца. А рыхтуюся я зараз, як той казаў, на вадзе і сухарах. А ўстаноўка ад трэнераў - правільная дыета і трымаць вагу, якая патрэбная. Да Алімпіяды яшчэ шмат часу і я яшчэ падрыхтуюся. Сёння мне не сорамна прайграваць або выйграваць: як атрымалася, так атрымалася. Я нанава пачынаю кар’еру. Тое, што я стартануў на чэмпіянаце краіны з першага месца — ужо выдатны вынік».

Рэкорды Арамнава

Беларус Андрэй Арамнаў у 20 гадоў стаў алімпійскім чэмпіёнам Пекіна-2008, усталяваўшы ўпершыню ў гісторыі цяжкай атлетыкі адразу 3 сусветныя рэкорды на Гульнях: у рыўку — 200 кг, штуршку — 236 кг, і па суме рыўка і штуршка — 436 кг. Дагэтуль Арамнаву належыць рэкорд свету ў рыўку ў катэгорыі да 105 кг.

Падзяліцца
Меткі: асобыспорт

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025