На месцы былой вёскі Дзевятоўка вырастуць шматпавярхоўкі і вышынныя дамы па 16 паверхаў, распавёў кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна горада Гродна Іван Курман, піша «Вячэрні Гродна».

Нагадаем, знос у вёсцы пачаўся ў мінулым годзе. Пад бульдозер пайшлі тры дамы з агародамі, размешчаныя ўздоўж новай вуліцы Курчатава за міні-рынкам «Дзевятоўка». Участак забудавалі шматпавярхоўкамі. Яшчэ больш за дзесятак дамоў засталося праз дарогу на супрацьлеглым баку вуліцы Курчатава. Камунікацый, акрамя электрычнасці, тут няма, хоць вёска стала горадам 10 гадоў таму.

— Зараз афармляецца акт выбару зямельнага ўчастка на будаўніцтва трох шматкватэрных дамоў на 4−9 пад’ездаў і трох свечак па 16 паверхаў, — распавёў кіраўнік адміністрацыі.