Леанід Анацка з Ліды стаў прызёрам ультрамарафона у Італіі і паставіў рэкорд Беларусі

Чарговы шасцісуткавы ультрамарафон на мінулым тыдні пераадолеў лідчанін Леанід Анацка. На гэты раз ён спаборнічаў у італьянскім горадзе Палікора, піша lidanews.by.

У выніку за адведзенае час ён прабег 721,5 км (рэкорд Беларусі) і ў сваёй узроставай катэгорыі (50-59 гадоў) заняў першае месца.


56-гадовы лідчанін прабег 602 км і заняў другое месца ў 6-сутачным забегу ў Афінах


У абсалютным заліку Леанід стаў трэцім, саступіўшы толькі Дыдзье Сесіголу з Францыі (740,3 км) і Малену Алесіону з Італіі (731,7 км). Ужо ў бліжэйшую суботу, 22 верасня, лідчанін прыме ўдзел у чэмпіянаце Украіны па суткаваму бягу.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: