Дадаць навіну
Серада, 14 лістапада 2018, 00:28

Цягнік у польскі Шчэцін праз Варшаву і Беласток хочуць пусціць з Гродна

Пусціць цягнік, які будзе курсіраваць з Гродна ў польскі Шчэцін праз Беласток і Варшаву, плануюць у бліжэйшы час. Гэта дасць падарожнікам больш магчымасцяў, каб прыехаць у бязвізавы Гродна.

Як распавёў Sputnik генеральны консул Польшчы ў Гродне Яраслаў Ксенджек, маюцца тэхнічныя магчымасці, каб з Гродна ў Польшчу курсіравала два цягнікі ў дзень, а не адзін, як цяпер. Другім польскім маршрутам ў Гродне павінен стаць цягнік «Гродна-Варшава-Шчэцін».

Пра гэта паведамлялася яшчэ год назад.


З Гродна могуць пусціць бесперасадачны цягнік да польскага Шчэціна


Мы надаем асаблівую ўвагу захаванню маршрутаў, якія злучаюць нашу краіну з сумежнымі рэгіёнамі і сталіцамі суседніх чыгуначных адміністрацый. Зараз актыўна развіваецца памежны рух з Польшчай, прыкладам таму можа служыць арганізацыя перасадачнага злучэння Мінск-Брэст-Варшава, а таксама захаванне рэгулярнага штодзённага цягніка Кракаў-Варшава-Гродна. Акрамя гэтага, абмяркоўваецца пытанне арганізацыі бесперасадачных злучэнняў Гродна-Шчэцін. Магчыма, гэта будуць прычапныя вагоны да цягніка Гродна-Кракаў”, — казаў начальнік пасажырскай службы Беларускай чыгункі Аляксандр Захарэвіч.

Зараз у Гродна можна даехаць цягніком TLK Hańcza, які курсуе з Кракава.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: