Бесперасадачны цягнік можа з’явіцца паміж Гродна і польскім Шчэцінам, паведаміў начальнік пасажырскай службы Беларускай чыгункі Аляксандр Захарэвіч, піша БЕЛТА.

«Мы надаем асаблівую ўвагу захаванню маршрутаў, якія злучаюць нашу краіну з сумежнымі рэгіёнамі і сталіцамі суседніх чыгуначных адміністрацый. Зараз актыўна развіваецца памежны рух з Польшчай, прыкладам таму можа служыць арганізацыя перасадачнага злучэння Мінск-Брэст-Варшава, а таксама захаванне рэгулярнага штодзённага цягніка Кракаў-Варшава-Гродна. Акрамя гэтага, абмяркоўваецца пытанне арганізацыі бесперасадачных злучэнняў Гродна-Шчэцін. Магчыма, гэта будуць прычапныя вагоны да цягніка Гродна-Кракаў «, — растлумачыў ён.

Аляксандр Захарэвіч закрануў і тэму развіцця супрацоўніцтва з Расіяй.

«Што тычыцца расійскага накірунку, то самымі папулярнымі ў пасажыраў, вядома, з’яўляюцца Масква і Санкт-Пецярбург. Але мы працуем і над новымі маршрутамі. У прыватнасці, абмяркоўваецца арганізацыя злучэння Мінск-Казань і Мінск-Валгаград. У новым графіку таксама захаваны маршрут Брэст-Навасібірск — гэта вельмі запатрабаваны кірунак», — адзначыў ён.

Начальнік пасажырскай службы БЧ нагадаў, што з 10 снежня на Беларускай чыгунцы ўводзіцца новы графік руху цягнікоў на 2017−2018 гады.

[irp posts="31 945″ name="У бязвізавую зону ў Гродне збіраюцца ўключыць чыгуначны вакзал і аэрапорт"]