Прыязджаць у Гродна і частку Гродзенскага раёну без віз замежныя турысты змогуць не толькі на машынах або роварах, але і на цягніках і самалётах, піша «Тут.бай». Ужо ў наступным годзе чыгуначны вакзал абласнога цэнтра і аэрапорт каля вёскі Абухава могуць стаць часткай бязвізавай зоны. Пра гэта распавёў губернатар Гродзенскай вобласці Уладзімір Краўцоў падчас велапрабегу Bike4SDGs, які прайшоў 26 жніўня на Аўгустоўскім канале пад Гродна.

[irp posts="31 919″ name="Міністры і дыпламаты сталі ўдзельнікамі велапрабегу па маляўнічых месцах Аўгустоўскага канала"]
«У наступным годзе мы разлічваем пашырыць бязвізавую зону і яшчэ больш павялічыць турыстычны паток у Гродне і наваколлі. Турысты змогуць прыехаць не толькі праз аўтамабільныя пункты пропуску «Брузгі» і «Прывалка» ці па Аўгустоўскім канале, але таксама чыгуначным транспартам і авіязносінамі «, — адзначыў Уладзімір Краўцоў.
Па словах кіраўніка абласной адміністрацыі, усе ўмовы і магчымасці для гэтага ёсць. Напрыклад, пастаянна курсіруе міжнародны цягнік паведамленнем «Гродна — Кракаў» (праз Варшаву). Пасля пашырэння бязвізавай зоны можна будзе павялічыць колькасць такіх цягнікоў. Акрамя таго, з’явіцца магчымасць прыцягнуць у Гродзенскую вобласць бюджэтныя авіякампаніі лоўкостэраў, мяркуе чыноўнік.
Цяпер кіраўніцтва вобласці рыхтуе неабходны пакет дакументаў, які будзе перададзены ва ўрад. Чакаецца, што чыгуначны вакзал і аэрапорт змогуць прымаць бязвізавых турыстаў ужо да наступнага турыстычнага сезону, які пачынаецца ў красавіку.


Нагадаем, бязвізавая зона «Парк Аўгустоўскі канал» пачала дзейнічаць 26 кастрычніка 2016 года, за чатыры месяцы да ўвядзення пяцідзённага бязвізавага рэжыму грамадзянам шэрагу дзяржаў на тэрыторыі Беларусі пры прылёце іх у Нацыянальны аэрапорт «Мінск». Яна ўключае тэрыторыю Гродна і частка Гродзенскага раёна. Прыехаць сюды замежныя турысты могуць толькі праз аўтамабільныя пункты пропуску «Прывалка-Райгардас» і «Брузгі-Кузніца», а таксама праз два сезонных пункта пропуску «Лясная — Рудаўка» на Аўгустоўскім канале і «Прывалка — Швяндубрэ».
За 10 месяцаў без віз у Гродне і раён прыехала больш за 35 тысяч турыстаў.

[irp posts="29 942″ name="Трыццацітысячным бязвізавым турыстам у Гродне стала 13-гадовая дзяўчына са Шчэціна"]