У межах акцыі «Зробім!», якая праходзіла 15 верасня, каля 40 гродзенцаў прыбіралі берагі Ласасянкі.
У акцыі прынялі ўдзел як дзяржаўныя, так і прыватныя структуры, у тым ліку камерцыйныя. Удзельнічалі гарадская ЖКГ, камітэт прыродааховы, аб’яднанне «ВелаГродна», «Экаманіторынг» і такія прыватныя праекты як «Млын Гродна» і «Бярозавы рай».
Старшыня грамадскай арганізацыі «Экаманіторынг» Яўген Філімонаў расказаў пра прыборку: «Пачыналі ад старога млына, які знаходзіцца на Юбілейным возеры, і сканчалі там, дзе рака ўпадае ў Нёман. Акрамя асноўнага дня уборкі мы добра правялі папярэднюю працу — праінфармавалі мясцовых жыхароў. Гэта паўплывала на тое, што жыхары самі сталі прыбіраць каля сваіх уласных дамоў і не забруджвалі раку».
«Зробім!» — частка сусветнага руху «Let`s Do It!», які аб’ядноўвае 113 краін і 16 мільёнаў валанцёраў. Удзельнікі руху прыбіраюць месцы, дзе ўтварыліся стыхійныя звалкі: зоны адпачынку ў гарадах, лясы, пляжы, берагі вадаёмаў.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…