Дадаць навіну
Панядзелак, 24 верасня 2018, 04:59

У Гродне з’явіцца першы рэстаран KFC. Яго могуць адкрыць у «Triniti»

Photo by Aleks Dorohovich on Unsplash

Першы рэстаран хуткага харчавання KFC можа адкрыцца ў гандлёвым цэнтры «Triniti» ў канцы 2018 года. У інтэрнэце ўжо з’явіліся вакансіі ў гродзенскім фастфудзе.

У маркетынгавай службе «Бел Фуд Сэрвіс» пацвердзілі журналісту Hrodna. life інфармацыю, што KFC прыходзіць у Гродна і што цяпер ідзе набор персаналу. Дзе дакладна адкрыецца рэстаран, сказаць пакуль не змаглі.

Верагодней за ўсё, рэстаран адкрыецца ў гандлёвым цэнтры «Triniti». Першую частку будаўніцтва там плануюць здаць яшчэ ў гэтым годзе. Астатняе — паэтапна ў 2019 годзе.

Планавалі яшчэ ў мінулым годзе

Генеральны дырэктар «БелФудСервіс» (фірма кіруе франшызай KFC у Беларусі) Сяргей Дуцін яшчэ ў 2017 годзе казаў аб развіцці сеткі ў рэгіёнах, у тым ліку і ў Гродне.

«Гродна — выдатны горад, але там няма маштабных гандлёвых цэнтраў, дзе мы маглі б адкрыць рэстаран. Тым не менш, зараз у Гродне ідзе актыўнае будаўніцтва цэнтраў, якія могуць цалкам адпавядаць нашым крытэрам. Да таго ж у Гродне ёсць шмат вакантных зямельных участкаў, ды і шчыльнасць забудовы там значна ніжэй, чым у Мінску», — казаў тады Сяргей Дуцін.

На той момант кампанія займалася маніторынгам горада і абяцала прыняць рашэнне яшчэ да канца 2017 года.

Чытайце яшчэ:  Гандлёвы цэнтр, падземны паркінг і яшчэ адзін Burger King - што з'явіцца на пляцоўцы насупраць аўтавакзала


KFC — амерыканская сетка фаст-фуда, якія спецыялізуецца на стравах з курыцы. KFC — другая па гандлёвым абароце сетка фаст-фуду ў свеце, якая саступае толькі McDonald’s.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: