Чацвёрты фестываль «Lidbeer 2018» праходзіць 8 верасня 2018 у Лідзе. Пляцоўкі фестывалю размясціліся на падворку Лідскага замка і вакол яго. Ужо традыцыйна свята распачалося з выступу аркестра. Першым пакаштаваў фестывальнага піва генеральны дырэктар «Лідскага піва» Аўдрыус Мікшыс.
[irp posts="82 509″ name="Мора піва і прэс Шнурава. Што мы бачылі на LIDBEER-2018"]
Арганізатары сёлета пастараліся, каб гасцям і ўдзельнікам было зручна арыентавацца: паўсюль раздаюць улёткі з праграмай і мапай фестывалю, дапамагаюць дзяўчаты-валанцёркі ў яскрава-жоўтых майках. Яны падказваюць дарогу і могуць расказаць, дзе і што адбываецца на шматлікіх пляцоўках імпрэзы.