У краме жаночага адзення па вуліцы Ажэшкі камера назірання 7 верасня зафіксавала крадзеж. Мужчына і жанчына вынеслі з павільёна дарагую сукенку, за якую не заплацілі.

У краме распавялі, што высветліць прычыны знікнення сукенкі дапамагла відэакамера, усталяваная ў гандлёвай зале.

«Такіх „герояў“ людзі павінны ведаць у твар, — распавядае ўладальнік крамы Раман. — Я так разумею, гэта не першы і не апошні іх крадзеж. Мабыць, нейкі рэйд па цэнтры рабілі. Я думаю, гэта мясцовыя гродзенцы, якія канкрэтна займаюцца крадзяжом. У мяне яны скралі дарагую брендавую сукенку за 148 рублёў. Але самае цікавае, што скралі яны не свой памер. Мяркуючы па дзяўчыне, у яе 46-ы, а скралі 50-ы».

У краме гэта ўжо другі крадзеж за 2018 год. Уладальнік крамы ўжо звярнуўся ў міліцыю.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life