Гэтым разам ён сыграе ў абноўленай пляцоўцы “Цэнтра гарадскога жыцця”. Пляцоўка пераехала ў будынак па адрасу вул. Кірава, 3. Канцэрт адбудзецца 6 верасня а 19.00.
Апошнім разам Лявон Вольскі прыязджаў у Гродна ў маі. Гурт Volski на чале з Лявонам Вольскім наведаў наш горад з «найлепшымі песнямі ўсіх часоў». Музыкі выканалі песні часоў N.R.M. і «Мроі», а таксама кампазіцыі з сольных альбомаў Вольскага ў электрычным гучанні. Удзячныя прыхільнікі пісалі пазней у сацсетках, што «залу ледзьве не разнеслі» і «было неверагодна».
Лявон Вольскі выступіў у Гродне: з натоўпам прыхільнікаў, але амаль без БЧБ