Гурт Volski на чале з Лявонам Вольскім наведаў наш горад з «найлепшымі песнямі ўсіх часоў». Музыкі выканалі песні часоў N.R.M. і «Мроі», а таксама кампазіцыі з сольных альбомаў Вольскага ў электрычным гучанні. Удзячныя прыхільнікі пісалі пазней у сацсетках, што «залу ледзьве не разнеслі» і «было неверагодна». Прыемным бонусам стаў выступ Аляксандра Дзянісава з гурта Dzieciuki.

Лявон Вольскі выступіў у Гродне: з натоўпам прыхільнікаў, але амаль без БЧБ

На ўваходзе ў залу нават сабралася чарга з жадачых трапіць на канцэрт. Наведвальнікаў з бел-чырвона-белымі сцягамі прасілі не даставаць іх, бо інакш іх бы вывелі з залы. Як патлумачыла кіраўніцтва, яны бачаць у гэтым правакацыю і ў «дзяржаўнай установе культуры» такога быць не павінна. Але гэта не перашкодзіла гродзенцам весела бавіць час, танцаваць і спяваць.

Лявон Вольскі выступіў у Гродне: з натоўпам прыхільнікаў, але амаль без БЧБ

Лявон Вольскі выступіў у Гродне: з натоўпам прыхільнікаў, але амаль без БЧБ
Падчас канцэрту можна было набыць мерч гурта: кубкі, магніты і цішоткі.
Лявон Вольскі выступіў у Гродне: з натоўпам прыхільнікаў, але амаль без БЧБ
На канцэрце можна было ахвяраваць грошы Гродзенскаму дзіцячаму хоспісу. Як расказалі ў хоспісе, Лявон Вольскі дапамагае ім з кампаніяй «Даша, дыши дома» па набыцці для Дар'і Кавалеўскай апарату для штучнай вентыляцыі лёгкіх.
Лявон Вольскі выступіў у Гродне: з натоўпам прыхільнікаў, але амаль без БЧБ
Прыемным бонусам стаў выступ Алеся Дзянісава з гурта Dzieciuki.
Гурт Volski складаюць Лявон Вольскі (вакал, гітара), Павел Трыпуць (гітара), Алесь-Францішак Мышкевіч (бас), Павел Мамонаў (бубны). У дыскаграфіі гурта альбомы «Грамадазнаўства» (2014) і «Псіхасаматыка» (2016). У рэпертуары — увесь бэк-каталог лепшых песень калектываў з удзелам Лявона Вольскага. У верасні 2017 Volski сабраў аншлаг у мінскім Prime Hall.