Ліга чэмпіёнаў у Гродне працягваецца. У суботу 1 верасня ў Гродна прыляцелі хакеісты швейцарскага “Цуга”. Каманда засялілася ў гатэлі “Нёман” і бліжэй да вечара апрабуе лёд гродзенскай арэны. А праз суткі “Цуг” сустрэнецца з “Нёманам”.

У параўнанні з чэшскай “Каметай”, швейцарцы прыляцелі ў Гродна за дзень да гульні, каб старанна падрыхтавацца да бітвы з гродзенцамі.

Напярэдадні чарговага лігачэмпіёнскага матчу, hrodna.life пагутарыў з рэдактарам часопіса “Цуг” Яўгенам Тхалманам, які ў курсе ўсяго што адбываецца са швейцарскай камандай.

“У Гродне нам вельмі падабаецца. Гэта светлы, прыгожы і акуратны горад. Наша каманда тут была ў мінулым годзе. Мы чакаем што з “Нёманам” у нас будзе напружаны і складаны матч. У мінулым годзе так і атрымалася”.

У леташнім розыгрышы Лігі чэмпіёнаў “Нёман” двойчы сустракаўся з “Цугам”. Хатні матч гродзенцы прайгралі 3:2, а ў Швейцарыі падапечныя Сяргея Пушкова саступілі толькі ў серыі булітаў.

“Сёння ў складзе “Нёмана” па прозвішчу кагосьці цяжка вылучыць, але ведаем што там ёсць шмат добрых выканаўцаў. У цэлым “Нёман” вельмі моцны і годны супернік. Мы здзівіліся гэтаму ў мінулым годзе. Гродзенцы паказваюць тыповы добры расійскі хакей”.

"Чакаем складаны матч". Швейцарскі "Цуг" прыляцеў у Гродна
“Нёман” – “Цуг” у Гродне (2017 г.)

Гуляць у Гродне пры поўнай арэне гродзенцаў швейцарцы не баяцца, Яўген Тхалман адзначае, што ў Цуге збіраецца на матчы па 7 тысяч чалавек.

“Для нас няма праблем гуляць на поўнай арэне. Гэта нармальная сітуацыя, калі на нашы матчы ў Цуге прыходзіць па 7 тысяч чалавек. Так што поўная арэна ў Гродна нас не здзівіць”.

Свой першы матч швейцарцы выйгралі ў Берліне. “Айсберен” – “Цуг” – 3:5

Ужо ў нядзелю 2 верасня “Цугу” трэба будзе пазмагацца з гродзенскім «Нёманам», які ў першым матчы сёлетняга розыгрышу перамог чэшскую “Камету” 4:2.