ВІДЭА: Ганненскі кірмаш у Зэльве за адну хвіліну

Традыцыйны Ганненскі кірмаш прайшоў у Зэльве 25 жніўня. На свята прыйшлі не толькі жыхары мястэчка, але і прыехалі госці з Зэльвенскага і Ваўкавыскага раёнаў.

На сцэне на плошчы ў цэнтры пасёлка выступалі госці з Мінска: струнны квартэт “Аstorio” і ансабль “Бацька Атаман”, а таксама калектыў з Латвіі “Сяброўскае прывітанне”.

У парку недалёка плошчы праходзіла рыцарскае шоў ад клуба “Гідойт”. Усё было як на сапраўдным турніры: зброя, адзенне, рэквізіт, нават коні былі адмыслова апранутыя.

Побач з плошчай размясціліся палаткі прадаўцоў папкорну, смажанай бульбы і мяса, алкагольніх напіткаў. За апошняе многім свята і спадабалася, бо на падобных святах у Ваўкавыску і Краснасельскім алкаголь прадаваць і распіваць забаронена.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: