Капітан гродзенскага «Нёмана» Валерый Жукоўскі пасля матчу з мінскім «Тарпеда» падзякаваў мясцовых заўзятараў за падтрымку, а таксама падзяліўся пераможнымі эмоцыямі з Hrodna.life.

«Хацелася б у першую чаргу сказаць дзякуй тым гледачам, якія прыйшлі сёння на матч і падтрымалі нас. Мы іх ўзнагародзілі сваёй гульнёй. Так, было ў нас шмат момантаў, проста не маглі доўга забіць. Цяжка было раскрыць абарону суперніка, але мы спрабавалі. Як гаворыцца футбол пачынаецца пасля 70-й хвіліны і мы забілі на 75-й хвіліне. У цэлым добра каманда згуляла, усе ў нас выклаліся. Эмоцыі толькі станоўчыя. Мы даўно не выйгравалі і я лічу наша перамога заслужаная».

Пасля гола на 75-й хвіліне Валерый Жукоўскі падбег да фанацкага сектару і падзякаваў фанатаў за іх вяртанне.

«Я загадзя ведаў, што калі забьем, то падбяжым і аддзячым фанатаў. Дзякуй, што яны вярнуліся. Мы гуляем дзеля іх і іншых заўзятараў. То што фанаты вярнуліся на трыбуны, гэта вялікі плюс».

Фанаты ў сваю чаргу заявілі, што яны рады, што футбалісты заклікалі іх вярнуцца. Міліцыя таксама заявіла ім, што прыдзірацца па дробязях да актыўных заўзятараў не будзе.

Нагадаем, актыўныя гродзенскія заўзятары байкатавалі хатнія матчы з сярэдзіны чэрвеня, калі пасля гульні з БАТЭ адбылося некалькі затрыманняў фанатаў.