Падставай для затрымання на матчы «Нёман» — БАТЭ, які праходзіў у Гродне 17 чэрвеня, сталі ўзарваныя петарды на фанацкім сектары гродзенцаў. Большасць затрыманых атрымалі штрафы, а некаторыя да 7 сутак арышту.

Фанаты распавядаюць, што іх пачалі затрымліваць ужо пасля матчу. Усё адбывалася ў грубай форме, некаторых білі і проста выцягвалі з натоўпу.

[irp posts="69 269″ name=" «За Нёман, за Радзіму, за футбол!» Фан-клуб «Нёмана» адзначыў 20-годдзе перформансам на матчы"]

Сітуацыю з затрыманымі фанатамі пракаментавалі Hrodna.life у прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

«Падчас перфомансу гродзенскіх фанатаў адзін з іх падарваў петарды і на стадыёне адбыліся два гучныя выбухі. Супрацоўнікі АМАПа хутка адрэагавалі на здарэнне і вызначылі чалавека, які парушыў закон. За фаната пачалі заступацца яго сябры і ў выніку было затрымана 13 чалавек. Хто за дробнае хуліганства, а хто за непадпарадкаванне. Па ўсіх затрыманых ужо прыняты рашэнні: 10 чалавек атрымалі штрафы ад 5 да 15 базавых велічынь, а двое атрымалі арышт ад 5 да 7 сутак», — распавёў афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Яраслаў Васілёўскі.

Пасля матчу "Нёман" - БАТЭ затрымалі 13 гродзенскіх фанатаў
Перфоманс гродзенскіх фанатаў падас матчу «Неман» — БАТЭ
[irp posts="69 353″ name=""Я беларус". Трэнэр гродзенскага Нёмана" надзеў майку з Пагоняй"]

Вядома, што фанаты правялі ноч у ізалятары часовага ўтрымання. Тых фанатаў, якія атрымалі штрафы, адпусцілі 18 чэрвеня каля 16:00. Па папярэдняй версіі міліцыі петарды на матч пранесла непаўнагадовая дзяўчына.